Басманны суд у Маскве арыштаваў усіх чатырох абвінавачаных па справе аб тэракце ў "Крокус Сіці Холе"

25 марта 2024

Людзі працягваюць несці кветкі і свечкі да стыхійнага мемарыяла ў Падмаскоўі, дзе ў гэтыя хвіліны ратавальнікі працягваюць разбор завалаў. Канцэртная зала расчышчана ўжо на 2/3. Да вечара 26 сакавіка ўлады разлічваюць завяршыць пошукавую аперацыю.

Паводле ўдакладненых звестак, у тэракце пацярпелі больш за 180 чалавек, загінулі 137. Многія целы не апазнаныя дагэтуль. У бальніцах і стацыянарах пасля тэракта застаюцца 76 чалавек.

Што датычыцца выканаўцаў тэракта, Басманны суд у Маскве арыштаваў усіх чатырох абвінавачаных. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. Арыштаваны яшчэ і трое фігурантаў. Гэта бацька і два сыны.

Адзін з іх - апошні ўладальнік аўтамабіля Renault, на якім перамяшчаліся абвінавачаныя ў тэракце. Паведамляецца, што ім было вядома пра намер тэрарыстаў. Падрабязнасці ў сюжэце Вольгі Давідовіч (відэа).