Баль для пажылых людзей прайшоў у Нясвіжскім замку

30 сентября 2023

Сцены гэтых залаў добра памятаюць тупат мужчынскіх парадных туфляў і шолах накрухмаленых жаночых сукенак. Абласны баль для пажылых людзей напярэдадні прайшоў у Нясвіжскім замку з удзелам міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірыны Касцевіч.

Навыкі выканання рэверансу паказалі 70 пенсіянераў з 22 раёнаў цэнтральнага рэгіёна. У праграме традыцыйныя бальныя танцы, рамансы, а таксама гульні.

У Беларусі з 2020-га рэалізуюць Нацыянальную стратэгію "Актыўнае даўгалецце - 2030". Дзякуючы ёй, з года ў год павялічваецца колькасць пенсіянераў, якія вядуць актыўны лад жыцця.