Бакалаўры БДУ праводзяць дабрачынную акцыю для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі

10 апреля 2015

Напярэдадні вялікага праваслаўнага свята будучыя бізнесмены арганізавалі кірмаш самаробных велікодных сувеніраў. Атрыманыя грошы пойдуць на набыццё тавараў для творчасці юным пацыентам анкацэнтра ў Бараўлянах.

Зрабіць добрую справу ёсць магчымасць у кожнага з нас - набыць велікодныя сувеніры можна яшчэ і заўтра. Дабрачынны кірмаш размясціўся ў будынку Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.