У Мінску завяршаецца візіт дэлегацыі з Новасібірска

5 июля 2016

У Мінску завяршаецца візіт дэлегацыі з Новасібірска - горада, які з'яўляецца пабрацімам беларускай сталіцы. На працягу чатырох дзён расійскія курсанты ганаровай варты абменьваліся вопытам з мінскімі армейцамі. Разам паўдзельнічалі ў святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці і ўпершыню неслі варту ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Сёння прадстаўнікі ганаровай варты Мінска і Новасібірска сустрэліся з кіраўніцтвам мэрыі. Падчас круглага стала курсанты прэзентавалі свае адметныя элементы нясення службы.

У адказ беларуская дэлегацыя курсантаў ганаровай варты прыедзе ў Расію ў наступным годзе.