Аўтапрабег "Сімвал адзінства" стартаваў ад сцен легендарнай Брэсцкай крэпасці

4 сентября 2021

"Сімвал адзінства". Маштабны аўтапрабег напярэдадні стартаваў ад сцен легендарнай Брэсцкай крэпасці. Вялікая калона, упрыгожаная нацыянальнымі флагамі, правядзе ў шляху амаль два тыдні і пераадолее сем тысяч кіламетраў. Акцыя аб'яднае ўсе 118 раёнаў.

Прыпынкі будуць на знакавых гістарычных месцах.

Удзельнікі ўжо наведалі Камянецкую вежу - унікальны для Беларусі абарончы будынак.

Грандыёзны Ружанскі палац. Сімвал прабегу - збожжа, сабранае на палях краіны. Кожная вобласць унясе свой уклад у агульны каравай, які спякуць да Дня народнага адзінства.

Вікторыя Клімовіч - удзельніца аўтапрабегу "Сімвал адзінства":

Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Аўтапрабег - яшчэ адна магчымасць паказаць, што мы жывём у выдатнай краіне. Нават праехацца па краіне, убачыць славутасці мясцовыя знакавыя - выдатная магчымасць

Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута - кіраўнікі РГА "Патрыёты Беларусі", арганізатары аўтапрабегу "Сімвал адзінства":

Наша мэта - праехаць па ўсіх раённых цэнтрах нашай Беларусі. Паказаць, якая наша краіна выдатная, прыгожая, якія ў ёй жывуць добрыя людзі. Усе з натхненнем успрынялі ідэю, прыехалі з розных месцаў Брэсцкай вобласці, і нават Віцебскай, у Брэст, каб падтрымаць гэту акцыю

Сёння аўтапрабег "Сімвал адзінства" працягвае свой шлях па гарадах Брэсцкай вобласці. Быць разам у Год народнага адзінства - галоўны пасыл марафона. Калона патрыётаў стартуе ў Століне і праедзе сотні кіламетраў па знакавых гістарычных месцах рэгіёна. Завершыцца сённяшні аўтапрабег у Баранавічах.