Аўтамабілі, прыпаркаваныя не па правілах, возьмуць пад больш жорсткі кантроль

24 февраля 2016

Аўтамабілі, прыпаркаваныя не па правілах у дварах і на вуліцах Мінска, возьмуць пад больш жорсткі кантроль. Так, толькі летась за няправільную паркоўку ў сталіцы было эвакуіравана 17 тысяч машын. Зрэшты, усё больш аўтамабілістаў імкнуцца не парушаць закон і выбіраюць надзейную ахову свайго транспарту. Як расказалі сёння ў гарвыканкаме, толькі летась з'явілася 12 новых платных парковак і аўтастаянак у розных кутках Мінска. У прыватнасці, дзве ў мікрараёне Каменная Горка. Чарговыя плануюць пабудаваць і сёлета.

Пётр Пруднікаў, галоўны інжынер ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі»: "Сёлета адназначна будзе пабудаваная аўтастаянка на 179 машына-месцаў па завулку Чыгуначным - там развіваецца жылая забудова. Зараз усе адміністрацыі раёнаў атрымалі заданне знайсці пляцоўкі пад будаўніцтва стаянак".

Адзначым, што сёння ў Мінску ўсяго 106 ахоўных стаянак і парковак. Яны разлічаныя на 27 тысяч машына-месцаў.