Аўтадарогі прывядуць у парадак да халадоў

15 августа 2014

Сталічныя камунальныя службы прывядуць у парадак аўтадарогі да халадоў. Старое пакрыццё заменяць на новае. Рамонт ям выканаюць ва ўсіх раёнах горада. Для гэтага ёсць новая тэхніка і неабходныя матэрыялы. Дарэчы, цэментабетон на пакрыцці мінскіх магістраляў ужываць не плануюць. Пры гэтым некаторыя дарогі адрамантуюць капітальна.


Адзначым, нагрузка на сталічныя дарогі ўзрастае. Сёння ў Мінску больш за 800 000 аўтамабіляў, таму магістралі будуць гатовыя да зімоўкі да 1 лістапада.