Аўтобусы і маршрутныя таксі на кантролі Дзяржаўтаінспекцыі

15 марта 2022

Пад увагай захаванне правілаў пасажыраперавозак. Прафілактычную акцыю пад умоўнай назвай "Аўтобус" праводзіць зараз сталічная Дзяржаўтаінспекцыя. Падчас рэйдаў правяраюць і маршрутныя таксі. Увагу інспектары звяртаюць не толькі на выкананне правілаў дарожнага руху, правяраюць дакументы і тэхнічны стан транспартных сродкаў. Кантроль за сітуацыяй  у розных фарматах, выкарыстоўваюць у тым ліку сродкі фота- і відэафіксацыі.

Узмоцнена правяраць аўтобусы і маршрутныя таксі супрацоўнікі ДАІ будуць да канца працоўнага тыдня. У выпадку парушэнняў да службовых асоб і кіраўнікоў -  адміністрацыйная адказнасць.