Надвор'е, якое больш характэрна для пачатку красавіка

1 февраля 2016

Вецер звыш 20 метраў за секунду і да 7 градусаў цяпла - на гэтым тыдні атлантычны цыклон прынясе ў краіну надвор'е, якое больш характэрна для пачатку красавіка. Ужо заўтра ў рэгіёне аб'яўлена штармавое папярэджанне - парывы ветру дасягнуць 20 метраў за секунду і будуць суправаджацца дажджом з мокрым снегам. Паветра днём прагрэецца да 7 цяпла. У сераду такі характар надвор'я захаваецца. Раніцай і ноччу - галалёдзіца. У чацвер і пятніцу таксама будзе вільготна, але ветры пачнуць сціхаць. Днём прагназуецца да 6 градусаў са знакам плюс.

Дарэчы, ужо ў сталічным рэгіёне зафіксаваны і першы тэмпературны рэкорд дня. У суботу слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 4,2 градуса цяпла. Папярэдні максімум - 3,8 градуса - пратрымаўся больш за 20 гадоў.