ППрэзідэнт сустрэўся з Патрыярхам Кірылам і членамі Свяшчэннага Сінода Рускай і Беларускай праваслаўных царквей

16 октября 2018

Сіла ў адзінстве, умацаванні духоўных асноў, здабыцці грамадствам маральных і жыццёвых арыенціраў. Гэтыя тэмы прайшлі чырвонай ніткай у дыялогу Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Кірылам і членамі Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы. У нашай краіне ўлада свецкая і духоўная гавораць на адной мове. Ініцыятывы дзяржавы накіраваныя на абарону і захаванне традыцыйных каштоўнасцяў, а таксама інстытуту сям'і. Непарушнай асновай жыцця ў краіне застаецца мір і згода паміж вернікамі розных канфесій.

Алеся Высоцкая пра духоўную размову ў Палацы Незалежнасці.

Высокі аўтарытэт і рознабаковая дзейнасць царквы заўсёды выступалі залогам стабільнасці на беларускай зямлі. А ў цесным узаемадзеянні з дзяржавай яе стваральная сіла прыносіць яшчэ большы вынік. Візіт вышэйшага духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы ў Мінск як прызнанне палітыкі міру і згоды, якую Беларусь праводзіць унутры краіны і на міжнароднай арэне.

Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы і Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы не часта збіраюцца разам. Але на гэты раз у Мінск прыбылі 12 іерархаў вышэйшага выканаўчага органа РПЦ. Духавенству ёсць што абмеркаваць. Да таго ж у год 1030-годдзя Хрышчэння Русі вернікі здабылі новую святыню - храм-помнік у Мінску, які асвяціў Патрыярх Кірыл. У нашай краіне Уладыка пяты раз. Не раз расказваў прэсе, што быў у нас і ў 90-я. І бачыць, як змяніўся свет беларусаў, у тым ліку і духоўны.

З Беларуссю і храмам-помнікам, дзе захоўваецца зямля самых кровапралітных месцаў бітваў, Уладыку звязвае асабістая гісторыя. Яго родны дзядзька загінуў ля сцен Брэсцкай крэпасці падчас Другой сусветнай.

25 рэлігійных канфесіі, якія жывуць у міры і згодзе, толькі пацвярджаюць, што беларусы - нацыя талерантная і верацярпімая. Праваслаўная царква актыўна ўдзельнічае ў сацыяльных працэсах і садзейнічае ўмацаванню міжканфесійнага дыялогу.

На сустрэчы з членамі адразу двух Сінодаў размова аб сіле духу і маральных арыенцірах прадоўжылася. І ўсё ж галоўны лейтматыў - сіла ў адзінстве.

У Беларусі зробяць усё, каб захаваць адзінства ўнутры народа і царквы. І гатовыя заўсёды для канструктыўнага дыялогу даць пляцоўку.