Артысты ўсклалі кветкі да абноўленага манумента Перамогі

6 мая 2020
Да абноўленага манумента Перамогі ўсклалі кветкі людзі, якія папулярызуюць нацыянальнае мастацтва за межамі нашай краіны. Абеліск, што стаў сімвалам нязломнасці народа ў гады Вялікай Айчыннай, у гэтыя дні становіцца яшчэ і месцам, дзе гавораць дзякуй кожнаму трэцяму, хто аддаў жыццё за наша мірнае сёння. 
Штодня да акцыі, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, далучаюцца новыя калектывы і арганізацыі.