Арт-тэрапія для хворых дзяцей

15 мая 2015

Сталічная мастацкая студыя “Флорыя” арганізавала дабрачынную выставу для падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса. У сваіх працах юныя мастакі падзяліліся часцінкай свайго клопату і любові. Выстава цалкам аформлена вучнямі і выпускнікамі мастацкай студыі. 140 карцін будуць упрыгожваць хол экалагічнага цэнтра да канца чэрвеня.

Многія з карцін хоспіс атрымае ў падарунак. Маляўнічыя палотны ўпрыгожаць сцены новага будынка ўстановы. Зараз ідзе яго актыўнае будаўніцтва.