Паўмарафон у гонар юбілею горада-героя Мінска

10 сентября 2017

Больш за 30 000 жыхароў і гасцей Мінска павіншавалі з юбілеем беларускую сталіцу прабегам па яе цэнтральных вуліцах. Мінскі паўмарафон прайшоў трэці раз і атрымаў бронзавы статус.

Першымі адправіліся на дыстанцыю тыя, хто хацеў паспрабаваць свае сілы на пяці з паловай і дзесяці кіламетрах і. Гэты старт расцягнуўся хвілін на 10. На маршруце ўдзельнікаў - а гэта і падрыхтаваныя аматары бегу, і людзі ва ўзросце, і зусім маленькія - сустракалі музыкай і плакатамі. Хто стамляўся, пераходзіў на крок, а вось на фінішы ўсе, вядома, паскараліся. Бо кожны ўдзельнік на памяць атрымаў медаль.

У 12:30 стартавалі паўмарафонцы. Пазмагацца за перамогу ў Мінск прыехалі элітныя спартсмены з Кеніі, Эфіопіі, Літвы, Украіны, Беларусі і не толькі. Галоўны фаварыт, ён жа пераможца леташняга паўмарафона, Кіптун Мая і гэтым разам апынуўся хутчэй за ўсіх. Праўда, свой жа рэкорд трасы сёння пабіць не здолеў. Лепшым з беларусаў стаў Уладзіслаў Прамаў, які фінішаваў пятым. Сярод жанчын уся тройка прызёраў засталася за нашымі спартсменкамі: Людміла Ляховіч, Ніна Савіна і Марына Даманцэвіч.