Арт-галерэя "Універсітэт культуры" прапануе "Паэзію танца"

31 мая 2021

Юбілей аднаго з вядучых калектываў Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў - ансамбля кафедры харэаграфіі.

З нагоды даты ў мастацкай галерэі ўніверсітэта - выстава пад назвай "Паэзія танца". Больш за сотню экспанатаў дазваляюць прасачыць гісторыю сучаснай беларускай харэаграфічнай школы. Эскізы мастака Юрыя Піскуна і ўзоры канцэртных касцюмаў. Афішы і фотаздымкі розных гадоў. Узнагароды вядомага дэнс-калектыву на міжнародных конкурсах і фестывалях. Асобны стэнд - прэс-публікацыі, прысвечаныя ансамблю пад кіраўніцтвам Святланы Гуткоўскай.

Ансамбль - адзін з лепшых у краіне. Удзельнік і прызёр фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, міжнароднага конкурсу імя Эсамбаева, двойчы лаўрэат гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі.