Беларускі экіпаж стаў першым у трэцім заездзе гонкі "Танкавы біятлон"

29 августа 2021
У трэцім заездзе індывідуальнай гонкі конкурсу "Танкавы біятлон" наш экіпаж паказаў найлепшы час - 19 хвілін 52 секунды. Танк жоўты, дарожка трэцяя і ўсё тыя ж сапернікі - каманды з Азербайджана, Казахстана і Сербіі. Беларусы паразілі ўсе мішэні,  а гэта танк, верталёт і гранатамёт. Дапусцілі невялікую памылку на калейным мосце, за што атрымалі 30 секунд штрафнога часу. Але гэта не перашкодзіла ім паказаць выдатны вынік гонкі.

Жараб'ёўка конкурсу "Танкавы біятлон"  адбудзецца ўжо заўтра ў падмаскоўным парку "Патрыёт". Па яе выніках стане вядома, у які дзень і на танку якога колеру каманда Беларусі выступіць у паўфінале.