Архірэйская ёлка сабрала больш за 500 дзяцей Гомельскага рэгіёна

5 января 2018

Касцюміраванае шоу, тэатралізаваная пастаноўка і, вядома ж, падарункі. Больш за 500 дзяцей Гомельскага рэгіёна сабрала Архірэйская ёлка. Па традыцыі, у тэатр лялек з'ехаліся дзеці святароў, сіроты, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Павіншаваць дзяцей прыйшоў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Епархія запланавала і іншыя дабрачынныя акцыі. У прыходзе храма Праабражэння Гасподняга ў Гомелі пройдзе святочны паказ "Лятучы карабель". Сюды запрасілі дзяцей з нядзельных школ і садоў, дзе вывучаюць курс праваслаўя. А з 7 па 18 студзеня для пацыентаў медустаноў, над якімі шэфствуюць сястрыцтвы міласэрнасці і прыходы епархіі, арганізуюць акцыі "Радасць Раства".