"Аптэкарскі сад" у Нацыянальным парку "Нарачанскі"

10 июля 2020
Лаванда, эхінацэя, календула і шмат іншых раслін вырошчвае экскурсійна-турыстычны комплекс "Аптэкарскі сад". Райскі куток размясціўся на тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі". Асноўная мэта незвычайнага фларыстычнага праекта - вырошчванне лекавых раслін, іх апрацоўка і выкарыстанне на карысць здароў'я.

Ганна Казакевіч, экскурсавод турыстычнага комплексу "Аптэкарскі сад": "У аптэкарскім садзе на невялікай плошчы, каля паўтара гектараў, знаходзіцца больш як 250 раслін. У нас зараз на падыходзе цвіценне розных сортаў лілей. Акрамя таго, летась у нас з'явіліся ружы - пахнуць ва ўсю".

Увесь комплекс падзелены на тэматычныя зоны, можна прыйсці ў "Соннае царства", і адчуць духмянасць мяты альбо зазірнуць у "Ледніковы перыяд" і абмыцца ранішняй расой.