Аплікацыю саломкай па тканіне асвойваюць юныя мастакі з Барысава

5 мая 2022

Юныя  мастакі з Барысава  ў новым творчым праекце спалучаюць камбінаваныя тэхнікі. Аплікацыя саломкай па тканіне плюс фантазія. З аднаго боку, яны даюць другое жыццё старым рэчам і адзенню, з іншага - вывучаюць і асвойваюць асновы саломапляцення. Элементы народнасці прысутнічаюць у кожным праекце, што нараджаюцца ва ўзорным аматарскім калектыве мастацкай творчасці "Захапленне" Барысаўскай гімназіі № 2. 

Людміла Дзядкова, кіраўнік узорнай мастацкай студыі "Захапленне" гімназіі № 2 г. Барысава:
У аснову нашага праекта пакладзены стылізаваныя жывёлы, асновы мы робім з тканіны і дэкарыруем дробныміі элементамі, саламянымі дэталямі. Яшчэ адзін праект барысаўскіх гімназістаў прысвечаны  беларускаму народнаму мастацтву - маляванцы. Старшакласнікі даследавалі і вывучалі міфалагічных персанажаў. У выніку атрымалася выстава карцін  у стылі традыцыйных маляваных дываноў.