Ансамблю праспекта Незалежнасці ў Мінску прысвоена першая катэгорыя

14 ноября 2019
Ансамблю праспекта Незалежнасці ў Мінску  прысвоена першая катэгорыя. Гэта азначае, што аб'ект мае не толькі нацыянальную, але і сусветную каштоўнасць. Рашэнне прынята Рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Гэты этап неабходны для складання намінацыйнага дасье і прысваення праспекту Незалежнасці статусу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дарэчы, размова аб уключэнні ў спіс каштоўнасці планетарнага маштабу вядзецца больш за 10 гадоў. Шэдэўр даўжынёй 15 кіламетраў - дзясяткі будынкаў у стылі сталінскага ампіру - пасляваенная забудова беларускай сталіцы. У свой час майстры спраектавалі ўсё ў адзіным стылі: ад будынкаў да ліхтароў. Мінгарвыканкаму параілі звярнуць увагу на захаванасць, абарону ансамбля і прыняць меры па прывядзенні ў належны стан фасадаў гістарычнай забудовы.