Анамальнае лета працягвае ўстанаўліваць свае парадкі

6 августа 2014

У Беларусі аб'яўлены самы высокі, пяты, клас пажаранебяспекі. На палітры сіноптыкаў гэта выглядае так: з аранжавага прагнозу, у якім Беларусь жыла апошнія тыдні, мы пераходзім у чырвоны.


Анамальнае лета працягвае ўстанаўліваць свае парадкі, і вось ужо другі дзень пажаранебяспечная сітуацыя - тэма нумар 1 у нашых выпусках. Напярэдадні пра тое, як папярэдзіць бяду, гаварылі на нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы даручыў зрабіць усё магчымае, каб эфектыўна супрацьстаяць усім негатыўным фактарам.


І беларускія ратавальнікі гатовыя прыняць любы выклік, дарэчы, ужо змагаюцца з агнём на тарфянішчах. Самыя вялікія ачагі ўзгарання зарэгістраваныя ў Лідскім і Мінскам раёнах. Але калі першы (той, што ў Гродзенскай вобласці) быў аператыўна патушаны, то ў пасёлку Каралёў Стан стыхія адыходзіць, здаецца, пакуль не мае намеру.


З эпіцэнтра падзей - Юрый Шаўчук (відэа).