Ганна і Максім - самыя папулярныя імёны

7 февраля 2022

Ганна і Максім сталі летась хэдлайнерамі сярод імёнаў для нованароджаных у сталіцы. Так, з першых пазіцый яны пацяснілі Сафій і Міхаілаў. Не саступілі ім у папулярнасці таксама Маркі, Алісы і Марыі. У топе і імёны з гістарычным каларытам. Сярод рэдкіх, напрыклад, сталічныя бацькі аддалі перавагу Гердзе, Моніцы, Марфе, Аксінні, Навуму, Тэадору, Рэнату і Адрыяну. Усяго ў мінулым годзе ў Мінску на свет з'явілася больш за 17 тысяч дзяцей.