Андрэй Лабовіч: Базу звестак не занятых у эканоміцы створаць да 1 снежня

6 апреля 2018

Базу звестак не занятых у эканоміцы створаць да 1 снежня, паведаміў сёння першы намеснік міністра працы і сацабароны Андрэй Лабовіч. Спіс плануюць абнаўляць штоквартальна. Тыя, хто трапіў ў яго, з наступнага года будуць аплачваць у поўным аб'ёме некаторыя паслугі - іх пералік зацвердзяць у найбліжэйшы час. Усім, хто трапіў у базу звестак непрацуючых, паведамяць пра гэта спецыяльна створаныя камісіі пры мясцовых выканкамах. Яны таксама будуць супрацоўнічаць з наймальнікамі па пошуку рабочых месцаў і разглядаць заявы тых, хто ў спісе, але не згодзен з гэтым. Да кожнай сітуацыі падыдуць індывідуальна. Пераліку прычын, якія дазволяць атрымаць вызваленне ад поўнай аплаты паслуг, пакуль у Мінпрацы няма.

Як адзначаюць спецыялісты Мінпрацы, галоўная мэта дэкрэта № 1 - знайсці працу для тых, хто гэтага хоча. Пры гэтым занятымі будуць лічыцца прадпрымальнікі, рамеснікі, самазанятыя, студэнты дзённых аддзяленняў, а таксама мама, тата або апекуны дзяцей да 7 гадоў і дзяцей-інвалідаў да 18, творчыя работнікі. А ад тых, хто працуе або вучыцца за мяжой, у камісіях чакаюць афіцыйныя дакументы ад работадаўца або ўніверсітэта.