Андрэй Крывашэеў абраны старшынёй Беларускага саюза журналістаў

4 февраля 2020
У Агенцтве тэленавін палітычны аглядальнік  працуе без малога два дзясяткі гадоў. Сярод  яго праектаў - "Дыялогі аб цывілізацыі" і "24 пытанні", шматлікія рэпартажы для "Панарамы" і выніковай праграмы "Галоўны эфір", прамыя ўключэнні з найважнейшых палітычных падзей краіны, эксклюзіўныя інтэрв'ю з вядомымі  сусветнымі палітыкамі і экспертамі. Андрэй Крывашэеў удастоены і спецпрэміі Прэзідэнта за цыкл фільмаў аб Вялікай Айчыннай. Таксама ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Ну а мы, вядома, віншуем калегу з абраннем на важную пасаду для беларускай журналістыкі.