Андрэй Ганчароў растлумачыў, як уздзейнічае каранавірус на арганізм чалавека, і развеяў фэйкі аб негатыўных наступствах прышчэпак

1 декабря 2021
Амаль 3 мільёны 600 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш як 2 мільёны 800 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Аб эфектыўнасці  расказаў  у праекце "Скажынемаўчы" дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. Андрэй Ганчароў растлумачыў, як уздзейнічае каранавірус на арганізм чалавека, падзяліўся сваім меркаваннем аб новых прэпаратах для прафілактыкі і лячэння COVID-19 і развеяў фэйкі аб негатыўных наступствах прышчэпак. Госць эфіру падзяліўся распрацоўкай беларускіх навукоўцаў. Як расказаў Андрэй Ганчароў, ужо вядуцца  даклінічныя выпрабаванні айчыннай інактываванай вакцыны супраць COVID-19, распрацаванай сумесна РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Поўную версію інтэрв'ю  дырэктара Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэя Ганчарова глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 1". Сачыць за праектам можна і ў тэлеграм-канале "Скажынемаўчы".