“Александрыя збірае сяброў”. Фестываль народнай дыпламатыі на беразе Дняпра

12 июля 2020
У пачатку праграмы зазірнем у невялікае мястэчка на ўсходзе нашай краіны. Самае душэўнае і любімае свята лета. Александрыя зноў сабрала сяброў. На беразе Дняпра ў маляўнічых краявідах ізноў разгарнуліся канцэртныя пляцоўкі і гандлёвыя рады. Правесці гэтыя ліпеньскія выхадныя тут для  многіх беларускіх сем'яў  ужо традыцыя. Купалле ў Шклоўскім раёне больш чым  за дзесяцігоддзе стала і рэгіянальным, і нацыянальным брэндам. 

На сваю малую радзіму прыехаў напярэдадні і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка заўсёды заклікае вяртацца да вытокаў нацыянальных традыцый, не забываць  пра свае карані і гісторыю. Тут, на роднай зямлі, Кіраўнік дзяржавы звярнуўся з цёплымі словамі да гасцей. Сёлета завяршаецца трылогія малой радзімы. І гэта падстава пагаварыць з блізкімі людзьмі, сказаць пра тое, што зроблена, і падзяліцца планамі на будучыню. 

Не варта тлумачыць і лішні раз гаварыць, што для Прэзідэнта гэтае свята, вядома, асаблівае. Вось і з трыбуны землякам і гасцям Александрыі Кіраўнік дзяржавы скажа: рай для кожнага чалавека там, дзе знаходзіцца яго сэрца. 

Па традыцыі свята на беразе Дняпра працягвалася да глыбокай ночы. Усе падрабязнасці  крыху пазней, да гэтай тэмы мы яшчэ вернемся ў "Галоўным эфіры".