З 1 мая толькі ў Мінскім раёне ратавальнікі дасталі з вады 10 чалавек

5 июня 2020
У Беларусь прыходзіць доўгачаканае цяпло. Праўда, сіноптыкі разам з сапраўднай летняй тэмпературай - да 24 градусаў - прагназуюць дажджы. Тым не менш да купальнага сезона на вадаёмах усё гатова. Супрацоўнікі АСВОД працуюць на пляжах штодня і рэгулярна выязджаюць на агляд акваторыі. На дзяжурстве і медработнікі. Усе ўзбярэжныя зоны абсталяваныя спецыяльнымі таблічкамі, якія паказваюць на бяспечныя месцы для купання.

З 1 мая толькі ў Мінскім раёне ратавальнікі дасталі з вады 10 чалавек. Эксперты нагадваюць простыя правілы бяспекі: захадзіць у ваду ў строга вызначаных месцах, не плаваць за буямі і не пакідаць дзяцей без нагляду.