Аляксандра Чычыкава стала пераможніцай конкурсу "Міс свету на інваліднай калясцы"

8 октября 2017

Беларуска Аляксандра Чычыкава - "Міс свету на інваліднай калясцы". Перамогу 23-гадовая Аляксандра сустрэла са слёзамі на вачах.

Конкурс праходзіў у Варшаве. У ім удзельнічалі 23 дзяўчыны. Сярод іх была яшчэ адна беларуска - дзяўчына з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Нягледзячы на траўму Саша вядзе актыўнае грамадскае жыццё: вучыцца ў інстытуце, іграе ў тэатры, працуе ў гіпермаркеце паслуг. Перамога ў конкурсе дапаможа Сашы працягнуць змяняць стаўленне ў Беларусі да людзей з інваліднасцю і абараняць правы дзяўчат на калясках, якія збіраюцца стаць мамамі.