Майстар-клас ад маладзёжнай арганізацыi ратавальнікаў-пажарных Мінскай вобласці

17 октября 2017

Маладзёжная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных Мінскай вобласці дэманстравала свае навыкі падчас майстар-класаў у Маладзечне. Флэшмобы, квэсты і віктарыны прымеркавалі да святкавання дня нараджэння арганізацыі. Школьнікі пазнаёміліся з тэхнікай і спецабсталяваннем ратавальнікаў, самым відовішчным момантам стала паласа перашкод.

Маладзёжная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных вобласці аб'ядноўвае больш за 15 тысяч школьнікаў. Яны бяруць урокі бяспекі і нават удзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах па пажарна-выратавальным спорце.