Аляксандр Турчын сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі

15 февраля 2023

Міжнародная падтрымка і нарошчванне эканамічнага патэнцыялу. Развіццё беларуска-іранскіх адносін абмеркавалі сёння ў Мінаблвыканкаме.

Губернатар Аляксандр Турчын сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі. Саід Яры падкрэсліў, што адносіны паміж нашымі краінамі знаходзяцца на вяршыні, а мінулы год стаў самым дынамічным. У сезоне-2022 тавараабарот паміж цэнтральным рэгіёнам і Іранам вырас у 10 з паловай разоў, у экспарце шасцікратны плюс.

У Персію, напрыклад, пастаўлялі лесаматэрыялы і фанеру, рухавікі і электрагенератары. Імпартныя пазіцыі - гэта арэхі і фінікі, інжыр, свежы пладовы мікс. Перспектывы ёсць і ў іншых напрамках.

Саід Яры, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі: Супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і Тэгеранам паспяхова развіваецца дзякуючы намаганням нашых аблвыканкамаў і пасольстваў. Зараз у цэнтральным рэгіёне рэалізуецца шэраг паспяховых сумесных праектаў. Я ўпэўнены, іх колькасць будзе толькі павялічвацца. У цэлым жа тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам вырас у тры разы. І зараз створаны ўсе ўмовы, каб супрацоўніцтва стала яшчэ больш моцным.

На найбліжэйшыя гады ўжо распрацавана дарожная карта ўсебаковага супрацоўніцтва. 18 сакавіка Беларусь і Іран адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін.