Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян

28 сентября 2022
Рэгіянальная медыцына, рамонт дарог і добраўпарадкаванне жылфонду. Асабісты прыём грамадзян сёння правёў Аляксандр Турчын. Губернатар Мінскай вобласці разгледзеў звароты ад жыхароў Мінскага і Любанскага, Старадарожскага і Валожынскага раёнаў. 

Сярод пытанняў, напрыклад, транспартная сувязь і паляпшэнне асфальтавага пакрыцця. Разгледзелі таксама праблему падтаплення зямельных участкаў у садаводчым таварыстве Уздзенскага раёна. Жыхарку ж аграгарадка Хацежына хвалявала пытанне незавершанага капітальнага рамонту  жылога дома па вуліцы Міру.

Усе пытанні грамадзян разгледзелі дэталёва: падключыліся профільныя службы. Па кожным звароце грамадзян дадзены канкрэтныя даручэнні і вызначаны тэрміны выканання.