Аляксандр Лукашэнка выказаўся за стварэнне Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных звестак

22 октября 2021

Абарона персанальных звестак, рост цэн, пандэмія і фэйкі, звязаныя з ёй, - гэта частка тэм, якія сёння абмеркаваў з урадам Прэзідэнт Беларусі. Усе пытанні надзённыя. Напрыклад, асабістыя звесткі. Аляксандр Лукашэнка выказаўся за стварэнне Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных звестак. Прагучала і тэма электратранспарту. Прапаноўваецца ўвесці дадатковыя стымулы для пакупнікоў (але з агаворкай прапрацаваць пытанне дасканала). Асобным пунктам буйныя інвестпраекты (яны заўсёды на кантролі). Меры па стабілізацыі на Мёрскім металапракатным заводзе, дзе сёння ёсць праблемы, падтрыманы кіраўніком дзяржавы. Не абышлі ўвагай і адкрытыя ўкіды, звязаныя з COVID. У гэты няпросты час рэагаваць даводзіцца на ўзроўні Прэзідэнта. Праўда, цяперашнія ўкіды абверг і Камітэт дзяржкантролю. Што яшчэ гучала - ведае аглядальнік Наталля Брэвус. 


Нарада з урадам


 "Кэжуал-пятніц" ва ўрадзе не бывае. Гэта калі можна без гальштука, і ўжо адчуваецца набліжэнне выхадных. Зрэшты, працаваць міністрам і топ-чыноўнікам часта даводзіцца без уік-энду - сем дзён на тыдзень. Такі тэмп задае Прэзідэнт і час. 


Калі пытанняў становіцца шмат, урад традыцыйна з пакетам прапаноў ідзе да кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка гатовы іх абмяркоўваць, нягледзячы на тое што хапае неадкладных пытанняў. Сярод надзённага - ад пандэміі да росту цэн. Але ў першую чаргу рэакцыя на тое, што хвалюе беларусаў.



Прэзідэнт ставіць задачу па стрымліванні росту цэн


Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: 


"Гэтае пытанне ў тройцы пытанняў людзей. Ёсць тэма, і вельмі важная, і яна правільная, якую ўзнімаюць людзі, - суадносіны росту цэн і даходаў насельніцтва. Людзям усё роўна, якія будуць цэны ў магазіне. Былі б грошы ў кішэні, каб па гэтых цэнах набыць тавар. І вось гэтыя прапорцыю і баланс трэба падтрымліваць як бы там ні было". 


На думку кіраўніка дзяржавы, трэба больш актыўна тлумачыць людзям, што цэны на тавары і паслугі ўзаемазвязаныя з фінансавым станам прадпрыемстваў, ад якога ў сваю чаргу залежыць дастатак работнікаў. 


Нарада з Саўмінам


Ва ўсім свеце попыт і цана на харчаванне растуць. Тым, у каго ёсць свой запас, будзе лягчэй. І таму ў тым ліку кіраўнік дзяржавы не зводзіць вока з АПК. Паўплывалі на сёлетні ўраджай халодная вясна і летняя спякота. Прэзідэнт пастянна "цярэбіць" аграрыяў. Сёння рыхтуем наш зачын на зіму і будучы год.


Прэзідэнт пра ўраджай і стабфонды


Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы з закладкай стабілізацыйных фондаў: "Вось тут я вас, кіраўнікоў усіх узроўняў, катэгарычна папярэджваю: гэтыя стабілізацыйныя фонды мы з савецкіх часоў выкарыстоўваем як рэзерв для згладжвання скачкоў цэн і стабільнага насычэння спажывецкага рынку ў міжсезонны перыяд. Гэта значыць капуста, бульба, буракі, морква і іншае - тое, што мы закладваем у сховішчы, гэта для таго, каб забяспечыць нашых людзей у асенне-зімовы перыяд, пакуль не з'явіцца новы ўраджай. Зрабіце так, каб гэтых прадуктаў хапіла".


Лукашэнка пра фэйкі: Нягоднікаў у нас хапае, 99,8 % - хлусня


Як гатовы да зімы і што паклалі ў сховішчы – размова наконт гэтага яшчэ будзе. Дарэчы, калі б засекі давялося запаўняць фэйкамі, яны б сапраўды былі пад завязку. 


"Я, вядома, не хачу пералічваць гэтыя фэйкі, але КДК за ноч і раніцу праверыў некаторыя рэчы. Ну проста дзіву даешся, калі ўсё гэта чытаеш. Ну гэта нягоднікі. У іх святога нічога няма. Яны будуць пісаць, што дзясяткі, сотні гінуць у бальніцах, што не хапае кіслароду, не хапае нейкіх лекаў, лячэння і іншага. Я кажу, што 99,8 % - хлусня. Але ўсе павінны разумець, што любая інфармацыя правяраецца", - растлумачыў беларускі лідар.


Такой праверкай аператыўна заняўся Камітэт дзяржкантролю. Размова ў Прэзідэнта тут кароткая - разабрацца! Зразумела, што ўкіды, але раптам і праўда ёсць праблемы, а на месцах бяздзейнічаюць? А размова ж ідзе пра жыцці і здароўе людзей. Кантралёры пабывалі ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Пінску.  


Дзяржкантроль абверг фэйкі аб гібелі пацыентаў з-за недахопу кіслароду


Васіль Герасімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі: 


"Як адзначыў сёння кіраўнік дзяржавы, ніводная інфармацыя не застаецца неправеранай. Намі праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія гавораць аб тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў інфармацыя не пацвярджаецца. Гэта выпадкі, якія падаюцца так, што не было кіслароду і загінулі людзі або людзі ў калідорах бальніц. Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя напружаная, але тыя пытанні, якія ёсць на парадку дня, вырашаюцца аператыўна".



Аператыўна рэагаваць атрымліваецца не заўсёды і не ва ўсіх. Здавалася б, у аўторак на нарадзе  па антыкавідных мерах і лячэнні людзей расставіў усе кропкі над "і" і па прышчэпках, і па масачным рэжыме. І адно і другое павінна быць без прымушэння. Добра, што сумленне нашых людзей толькі расце. І прэсаваць тут не трэба. Але ў публічнай прасторы навіны пра абавязковы масачны рэжым і абавязковую вакцынацыю для сталічных таксістаў і кур'ераў, а ў Бабруйску дазвалялі забаўляцца толькі пры наяўнасці ПЛР-тэста або сертыфіката аб прышчэпцы. Але ўжо схамянуліся. 


І яшчэ адзін прыклад ад Прэзідэнта. Некавідны. Гэта толькі здаецца, што з Мінска слаба бачна, што там у рэгіёне. Краіна невялікая - усё як на далоні. 


Можна прачытаць тысячу дакладаў, але лепш усё ўбачыць на месцы. Асабісты маніторынг у практыцы беларускага Прэзідэнта амаль 3 дзесяцігоддзі. Сядзець на каранцінах і ізаляцыі і ў пандэмію не стаў. Так што дэфіцыту зносін і зваротнай сувязі з першай асобай урачы  не адчуваюць. Размаўляючы з Прэзідэнтам, медыкі ў Бараўлянах падзяліліся назіраннем. COVID прыціснуў грып і анкалогію. 


Заява А. Лукашэнкі аб уплыве COVID на анкалогію выклікала рэзананс невыпадкова


Гэтая гіпотэза, усяго толькі агучаная Лукашэнкам пад уражаннем каранавірусных трэндаў, выклікала вялікі рэзананс у медыя. 


Нарада з урадам 


Захаваць краіну і пры гэтым зрабіць жыццё кожнага грамадзяніна бяспечным. Злівы асабістай інфармацыі і пагрозы, якія за імі могуць быць, ужо дакладна адчуваць сябе спакойна не дапамагаюць. Гэта ў апошні год як ніхто адчулі журналісты, праваахоўнікі і патрыёты. У маі быў прыняты закон, накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных звестак. 


У Беларусі створаць Нацыянальны цэнтр па абароне персанальных звестак


Вырашана, у Беларусі створаць Нацыянальны цэнтр па абароне персанальных звестак. Аднайменны закон уступае ў сілу ўжо з 15 лістапада. Гэта на злобу дня, бо сёння абарона асабістай інфармацыі ў Сусветнай павуціне - адна з асноў бяспекі грамадства любой краіны. Так што нашы меры дапамогуць людзям ад умяшання ў прыватнае лічбавае жыццё, дапамогуць засцерагчы ад непажаданых зліваў. Бо ўсё часцей гэта ўжо "нічога асабістага - толькі бізнес". 



Эканамічны блок


Вялікі блок пытанняў, якія абмяркоўваліся з урадам, ляжаў у эканамічнай плоскасці. Напрыклад, электратранспарт. Перспектыўна і экалагічна. Каля года таму цікавасць да такіх аўто падагрэлі льготамі. Прэзідэнт даў дабро на навацыі, але запатрабаваў дакласці аб выніках усебаковай прапрацоўкі пытанняў.  


А. Лукашэнка: Рэалізацыя шэрагу інвестыцыйных праектаў выклікае занепакоенасць


У полі зроку першай асобы і ўрада буйныя інвестпраекты, усё роўна хто за іх адказвае  - дзяржава або прыватнік. Мёрскі металапракатны  павінен быў стаць драйверам для раёна, а ператварыўся ў праблему. Паводле задумкі, завод белай бляхі  дазволіў бы пазбавіцца імпарту і нарасціць продажы пакавальнай металічнай тары за мяжу. Ён запрацаваў, але пакуль не атрымліваецца выйсці на патрэбныя абароты. Душыць крэдытная  нагрузка. Так сёння гукнуліся пралікі на інвестыцыйнай стадыі. 


Прапановы па стабілізацыі сітуацыі на Мёрскім металапракатным заводзе падтрыманыя 


Раман Галоўчанка распавёў, што прынята рашэнне, і Прэзідэнт яго падтрымаў, аб тым, што дзяржава прыме неабходныя крокі па стабілізацыі фінансава-эканамічнага становішча завода, нягледзячы на тое, што яго ўласнікамі дапушчаныя як эканамічныя пралікі, так і пэўныя элементы дзелавой нядобрасумленнасці, ацэнку якім ужо дадуць іншыя структуры. 


"Прадпрыемства будзе жыць. Мы будзем адказваць за тое, каб гэтае прадпрыемства працавала, захоўвала рабочыя месцы і выйшла на тыя параметры, якія б дазволілі яму выконваць свае абавязацельствы перад крэдыторамі".


Касцевіч: Увядзенне адзінага сацыяльнага нарматыву не паменшыць аб'ёмы фінансавай падтрымкі грамадзян


І яшчэ - быццам бы тэхнічны, але важны момант. Такі індыкатар, як велічыня мінімальнага спажывецкага бюджэту, замяняецца бюджэтам пражытачнага мінімуму. Навошта гэта робяць і ці не прывядзе да турбулентнасці такі крок - цярпліва патлумачыла міністр. 


Такая вялікая колькасць тэм урадавага дня ў Прэзідэнта, хутчэй, заканамернасць, чым выключэнне. У пытаннях, ад якіх залежыць жыццё людзей, другараднага няма!