Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу

8 декабря 2020

Кіраўнік дзяржавы працягвае маніторынг медустаноў. І на прыкладзе клінікі ў Стоўбцах прэзідэнт знаёміцца з лячэннем хворых на каранавірус на раённым узроўні.

З красавіка ў бальніцы арганізавана работа інфекцыйнага шпіталя на 143 ложкі. Ёсць больш за сто пунктаў падвядзення кіслароду і 10 апаратаў ШВЛ. Важна, што лячэнне пацыентаў з вірусам у раённых бальніцах праводзіцца па такіх жа стандартах, як і ў сталіцы або ў абласных цэнтрах. Цяжкія пры неабходнасці пераводзяцца ва ўстановы аховы здароўя больш высокага ўзроўню. Паводле інфармацыі профільнага міністра, зараз значна больш хворых на каранавірус, чым пры першай хвалі. Аднак задзейнічаны далёка не ўсе рэсурсы, у клініцы аказваецца планавая дапамога. Па словах галоўнага ўрача стаўбцоўскай бальніцы, за апошнія некалькі дзён захворванне на кранавірус знізілася.

А. Лукашэнка: Будзем спадзявацца, што выйшлі на плато

У Стоўбцах кіраўнік дзяржавы нагадаў: асаблівая ўвага зараз будзе надавацца развіццю менавіта міжраённых бальніц. Такіх у Мінскай вобласці чатыры: у Барысаве, Маладзечне, Салігорску і Слуцку. Іх трэба падцягваць. Асобна ішла размова і наконт падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў. Акцэнт на мэтавай падрыхтоўцы. Прэзідэнт пазітыўна ацаніў працу мясцовых урачоў, якія нягледзячы на спробы некаторых журналістаў вясной раскалыхаць сітуацыю ў Стоўбцах на глебе каранавіруса, працягвалі спакойна працаваць. І тады, і зараз пацыентам аказваюць усю неабходную дапамогу.