Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

23 сентября 2020
Цырымонія  інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Картэж Прэзідэнта праехаў па ўсім горадзе

Але перш кіраўнік дзяржавы ў картэжы праехаў праз увесь горад. Маршрут сімвалічны: перш па праспекце Незалежнасці, затым па Пераможцаў. Як знак таго, па-першае, што інаўгурацыя прэзідэн та - зусім не таямніца. Па-другое, што ўся наша краіна перамагла!

А. Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

На ўрачыстасць запрасілі парадку 700 чалавек. У зале - вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі,  кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых органаў улады, рэспубліканскіх СМІ,  дзеячы навукі, культуры і спорту.   У адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны прэзідэнт уступае на пасаду  пасля прынясення прысягі  на вернасць свайму народу і Айчыне,  паклаўшы правую руку на Канстытуцыю.  Аляксандр Лукашэнка  вымавіў прысягу на беларускай мове. 

Прэзідэнт Беларусі прыняў прысягу

Беларускі лідар падпісаў акт  аб прынясенні прысягі.  Пасля  кіраўнік ЦВК  Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку  пасведчанне прэзідэнта.  Падчас урачыстай цырымоніі  кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўступае на пасаду  з пачуццём гонару за свой народ. 

Прэзідэнт аб палітыцы дзяржавы

Прэзідэнт падкрэсліў, што будзе зроблена ўсё, каб зберагчы спакой у Беларусі. Наша краіна, як любая моцная дзяржава,  заўсёды застанецца мірнай і прыязнай. А яе ўнутраная палітыка - сацыяльна-арыентаванай.