У Кіеве прызыўная кампанія на грані зрыву

10 января 2019

Ва Украіне за апошнія чатыры гады ўзбудзілі больш як 11 тысяч спраў за ўхіленне ад службы ў арміі. Аб гэтым паведамляюць украінскія інфармагенцтвы са спасылкай на даныя Галоўнай ваеннай пракуратуры краіны. Прычым за гэты ж перыяд з воінскіх часцей зніклі больш за 15 тысяч адзінак зброі. Справы ў рамках унутраных расследаванняў накіраваныя ў суд. Паўтары тысячы абвінаваўчых рашэнняў ужо вынесена. Нагадаем таксама, у лістападзе ў кіеўскім ваенкамаце заявілі, што прызыўная кампанія ў горадзе знаходзіцца на грані зрыву.