Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці

14 октября 2022
Беларусь адзначае Дзень маці. Гэтае цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызначэнне - дарыць новае жыццё, засцерагаць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам. Радасць мацярынства - гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, вялізная адказнасць за выхаванне годнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта. З такіх слоў пачаў сваё віншаванне Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Светлы вобраз маці надае невычэрпныя сілы, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, і памнажае радасць, калі дабіваемся поспеху. Бескарыслівая матчына любоў з'яўляецца арыенцірам і захавальнікам на працягу ўсяго жыцця, вучыць любіць Радзіму, рабіць дабро, паважаць нацыянальныя традыцыі".