"Гарызонт" анансаваў выхад на рынак новай лінейкі камп'ютараў - міні-ПК H-top

6 июля 2023

"Гарызонт" анансуе выхад на рынак новай лінейкі камп'ютараў - міні-ПК H-top. Прылада мае кампактныя памеры і па функцыянальнасці і тэхнічных характарыстыках не саступае стандартнаму сістэмнаму блоку. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, на гэты прадукт паступала нямала запытаў ад карыстальнікаў, таму прадпрыемства чакае добры попыт. Ужо на фінішнай прамой вытворчасць доследнай партыі, якая неўзабаве адправіцца заказчыкам для тэсціравання.

Што да навінкі мінулага года - першага беларускага ноўтбука, аб'ёмы яго вытворчасці ўжо перавысілі 10 тысяч адзінак. Попыт працягвае расці.