Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента. Асноўныя тэзісы

4 августа 2020
Геапалітыка, праца нашай эканомікі на фоне пандэміі, барацьба за жыццё і сацыяльная сфера: зарплаты, пенсіі, адукацыя і будучыня суверэннай краіны. Кіраўнік дзяржавы сёння звярнуўся з Пасланнем да народа і парламента. Назва мерапрыемства ранейшая, але фармат і пляцоўка іншыя. Наогул слова "іншае" як ніякае падыходзіць да цяперашняй сітуацыі. Жывём і працуем у новых непрадказальных умовах, адной з прычын якіх стала пандэмія. 

Дагэтуль ніхто дакладнаы не можа сказаць, калі ж наступіць эпоха посткаранавіруса - адкрыюць межы, адновяцца міжнародныя кантакты, на поўную моц пачнуць працаваць вытворчасці. Значыць, неабходна планаваць працу ўсіх сфер  з улікам розных сцэнарыяў.

Вядомы тэзіс Прэзідэнта "выратаваць краіну", які  апошнім часам гучыць часта,    ужо можна прымяніць  абсалютна да ўсяго. Гэта і пра эканоміку, незалежнасць, нашу будучыню, спакойнае жыццё нашых дзяцей і бацькоў. Але, як звычайна,  камусьці трэба і без таго пагоршыць сітуацыю. У ход ідуць усе сродкі і ў першую чаргу  тэхналогіі. Праз інтэрнэт -  сацыяльныя сеткі і месенджары -  тыражуюцца хлусня, падлог і інсінуацыі.

Усё гэта мы бачым зараз, калі ў дадатак праходзім перыяд электаральнай кампаніі. Аналізаваць і рабіць высновы  неабходна кожнаму з нас, разумеючы,  дзе хлусня, а дзе, праўда, і грунтуючыся на канкрэтных фактах. А гэтыя факты гавораць самі за сябе,  варта толькі азірнуцца вакол і ўбачыць нашу прыгожую і любімую Беларусь. Ілона Красуцкая  аб ключавых тэзісах Паслання Прэзідэнта. 



Чаму прэзідэнцкае Пасланне адкладвалася

Сёлета фармат мерапрыемства зведаў некаторыя змяненні. Па-першае, іншая пляцоўка.  Замест звыклай Авальнай залы, дзе збольшага ёсць месцы толькі для парламентарыяў, выбрана Вялікая зала Палаца Рэспублікі, запрасілі звыш 2600 чалавек. Час такі: важных момантаў шмат, людзі павінны валодаць сітуацыяй. Таму запрасілі не толькі дэпутатаў, пул вышэйшых службовых асоб, міністраў, губернатараў, дыпламатаў, экспертную супольнасць і моладзь  з усёй краіны.

Пра што гаварылі ў кулуарах за гадзіну да пачатку прэзідэнцкага Паслання

Вядома, палітыкам заўсёды дапамагаюць спічрайтары, але ўся фактура, асноўныя моманты Паслання напісаныя асабіста Прэзідэнтам. Сёння ў кулуарах было шмат абмеркаванняў вакол так звананага парадку дня. У любым выпадку відавочна: тэзісы мінулага года і гэтага - гэта як два процілеглыя светы.

Геапалітыка і яе ўплыў на Беларусь 

Шмат было прагнозаў і адносна таго, з чаго ж пачне свой зварот Прэзідэнт, якімі будуць першыя словы. І сёлета  пра  геапалітыку. Мы не толькі не можам абстрагавацца ад таго, што адбываецца ў свеце, наадварот, адчуваем прамы ўплыў усіх працэсаў. Гандлёвыя войны паміж краінамі, узброеныя канфлікты,  націск большых гульцоў. З улікам многіх знешніх негатыўных фактараў такой кампактнай дзяржаве, як Беларусь, важна захаваць пазіцыі, забяспечыць спакой грамадзян і развіццё. 

Чатыры пандэміі

Нафтавая пандэмія, потым рэальная, як вынік - эканамічная і палітычная. Закрыццё межаў, спыненне  вытворчасцяў, пастаўленыя на паўзу міжнародныя кантакты і сустрэчы толькі анлайн. Але гэта толькі  здаецца, што "свет пайшоў на каранцін".

Барацьба з COVID: беларускі шлях

Па-ранейшаму ўсе размовы так ці інакш круцяцца вакол пандэміі і яе наступстваў. Вядома, Прэзідэнт будзе гаварыць і пра гэта.  А сказаць сапраўды ёсць што. 

Давайце вернемся  да пачатку года, калі мы толькі  даведаліся  аб першых завазных выпадках. Успомнім Віцебск, які першым сутыкнуўся з віруснай інфекцыяй. Серыю нарад: па абароне ўрачоў, насельніцтва, перапрафіляванні бальніц, ачаговай барацьбе з COVID-19, стварэнні ўласных тэст-сістэм, аднаўленні і рэабілітацыі нашых людзей, асабліва адзінокіх пажылых. Як аператыўна падключалі здраўніцы і як здзіўляла статыстыка, аб якой  многія раней наогул не задумваліся, што больш людзей у нас у краіне памірае не ад COVID ці пнеўманій, а на пажарах, ад алкагалізму, суіцыду.
 

Нашы медыкі самааддана змагаліся за кожнае жыццё! 

Падзякі ў іх адрас ніколі не будзе шмат. Памятаем гэтую максімальную падтрымку: ад простага дзякуй, спонсарскіх масак, касцюмаў да гарачых абедаў, падтрымкі ў сацсетках і вялікіх даплат ад дзяржавы за працу ў ачагу  ды і наогул на перадавой усім нашым героям. Усім: урачам, лабарантам, рэаніматолагам, медсёстрам! А наш шлях хто толькі і як не крытыкаваў. Але, як гаворыцца, гледзячы на статыстыку ў параўнанні з іншымі краінамі, ужо мала хто рызыкне кінуць камень. Як паказала практыка, ад хваробы (прычым па другім крузе) і нават пры максімальнай  засцярозе  не застрахаваны ніхто. Наш Прэзідэнт таксама перахварэў бессімптомна.  І калі не каранавірус, то ў любы момант на змену можа прыйсці пандэмія з іншай назвай. Жыццё навучыла: павінен быць не адзін план дзеянняў, а адразу некалькі запасных. Шчыра кажучы, мы проста не маглі сабе дазволіць пайсці на каранцін, спыніць вытворчасць. У такім разе  гэта стала б сапраўдным узрушэннем абсалютна для ўсіх сфер і ў першую чаргу для людзей.


Прэзідэнт даручыў ураду і Нацбанку накіраваць усе рэсурсы ў рэальны сектар эканомікі

Пакуль сусветная эканоміка замерла, мы працавалі: працягвалі мадэрнізацыю прадпрыемстваў, захавалі працоўныя калектывы, разгружалі склады, сеялі, зараз убіраем ураджай. І ўжо ацанілі, колькі на гэтым заробім, пакуль планета гаворыць пра дэфіцыт прадуктаў, голад і падзенне сельгасвытворчасці. Зрэшты, ключавыя тэзісы выбранай стратэгіі на наступныя 5 гадоў -   "якасць", "імпартазамяшчэнне", "экспарт" - гэта не толькі пра АПК або прамысловасць.

Прэзідэнт заявіў, што ў найбліжэйшы час будуць прынятыя прынцыповыя рашэнні па абароне рынку

Наогул куды ні паглядзі,  усюды нешта будуецца. Карэспандэнты АТН нядаўна падлічылі, толькі за ліпень у рэспубліцы з'явіліся больш за дзясятак аб'ектаў,  патрэбных для жыцця і здароўя: дарогі, паліклінікі, школы, дзіцячыя садкі, інтэрнаты, басейны. Але як гаворыцца, ламаць не будаваць. А ахвотнікаў (пад шумок электаральнай кампаніі) накарміць абяцаннямі, перакрэсліць усё, што створана,  - звышдастаткова. 

Час рэальных спраў

Словам, час ужо іншы і людзі іншыя. Больш вераць рэальным справам. Калі ёсць упэўненасць, што заўтра прыйдзеш у магазін, а там поўныя паліцы і прадукты не па завоблачных цэнах. Ёсць магчымасць атрымаць бясплатную адукацыю, звярнуцца да ўрача. А самае бясцэннае - нашы мір і спакой,  каштоўнасць якіх зараз спрабуюць нівеляваць. Як будзе далей, залежыць і ад кожнага з нас. 

Зарплаты. Пенсіі. Цэны

Будуем нашу агульную будучыню,  галоўнае было б для каго. Шматдзетная сям'я ў Беларусі  - гэта ўжо не толькі звыклая асацыяцыя "трое дзяцей". Усё часцей адважваюцца на 4 і 5 дзіця. І зразумела чаму. У радзільных дамах самае сучаснае абсталяванне і працуюць там лепшыя спецыялісты. Адважыцца на вялікую сям'ю стымулюе і сямейны капітал, магчымасць хутка і пад сімвалічны працэнт атрымаць жыллё. Колькі нас, беларусаў, дакладна даведаліся дзякуючы нядаўняму перапісу насельніцтва - больш за 9 мільёнаў 400 тысяч. Але гэта пакуль! І надалей будуць ствараць усе ўмовы, каб дэмаграфічныя паказчыкі імкнуліся выключна ўверх. Шмат сёння Прэзідэнт гаварыў і пра пакаленне next - моладзь. Спартаб’екты, усе навелы ў адукацыі, праграмы без перагрузу, інтэрнаты, камфорт якіх нагадвае родны дом. Словам, створаны ўсе ўмовы - толькі вучыся і паказвай вынік. Але такі каштоўны час - маладосць - не ўсе трацяць па прызначэнні.

А. Лукашэнка перасцерагае моладзь ад прыняцця неабдуманых  рашэнняў пад уплывам эмоцый

На прыкладзе іншых краін мы бачым, як моладзь становіцца інструментам у руках завадатараў каляровых рэвалюцый. Маніпулююць тымі, хто (будзем гаварыць шчыра) яшчэ не думае сваім розумам з-за адсутнасці вопыту. Тыя, хто за гэтым стаіць, напэўна, не ўвязалі бы ў падобнае ўласных дзяцей. Заграбаць жар чужымі рукамі - гэта ж прасцей простага. 

Затрыманне баевікоў пад Мінскам: новыя факты

Яшчэ адна рэзанансная тэма апошняга тыдня - затрыманне пад Мінскам баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі.  Версіі, якія не  маюць нічога агульнага з фактамі, спачатку агучвалі самі затрыманыя: блыталіся ў паказаннях,  пунктах свайго маршруту. Падкідваў вуглі і інтэрнэт. Прэзідэнт агучыў новыя падрабязнасці гэтай справы. 

Прэзідэнт: Паступіла інфармацыя аб яшчэ адным атрадзе баевікоў, перакінутых у Беларусь

Прэзідэнт будзе гаварыць шмат - важна ўсё! Не па тэзісах, у сваёй манеры - з вялікай колькасцю адступленняў.  Паўтары гадзіны тэмы самыя актуальныя, народныя і, што называецца, на злобу дня. 

Пасланне Прэзідэнта: уражанні ўдзельнікаў

Словы, пасля якіх зала апладзіравала Прэзідэнту дзве з паловай хвіліны. Што тут яшчэ скажаш… Моцна і эмацыянальна. Зараз уражанні тых, хто ўсё гэта чуў у Палацы Рэспублікі. 

Выбар без права на памылку


Чвэрць стагоддзя суверэннай гісторыі. Зусім кароткі перыяд, за які было ўсякае. Але мы спраўляліся дзякуючы працавітасці нашага народа, яго адданасці роднай зямлі, справе. Настаў час кожнаму з нас вызначыць для сябе, якой мы хочам бачыць сваю краіну далей. І гэта выбар без права на памылку.