"Актуальны мікрафон" аб процідзеянні пагрозам нацбяспекі

22 февраля 2021
Процідзейнічаць пагрозам нацыянальнай бяспекі павінны не толькі вайскоўцы і МУС, але і сродкі масавай інфармацыі і прадстаўнікі ўсіх дзяржорганаў. Да такой высновы прыйшлі  ўдзельнікі праекта "Актуальны мікрафон" у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Тэмай стала нацыянальная бяспека, у прыватнасці інфармацыйныя пагрозы і фейкі, рызыкі, выклікі і як ім супрацьстаяць. 

Любая інфармацыя можа стаць грамадска значнай,  незалежна ад таго, сказалі пра гэта па радыё або тэлебачанні 


Эксперты прыйшлі да высновы, што з развіццём новых медыя любая інфармацыя можа стаць грамадска значнай, незалежна ад таго, сказалі пра гэта па радыё або тэлебачанні. Бо новыя прынцыпы працы прымушаюць быць больш адкрытымі грамадскасці.