Актуальныя кірункі развіцця адукацыі абмяркоўваюцца гэтымі хвілінамі ў Дзяржынску

23 августа 2019

Метадычны ІТ-холдынг, клуб “Малады дырэктар” і Рэсурсны цэнтр школьных СМІ прэзентаваны на абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў. Асабіста і па анлайн-сувязі пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах, каледжах і ліцэях вобласці абмяркоўвалі каля трох тысяч педагогаў. Таксама ў Дзяржынску сёння вітаюць маладых спецыялістаў, якія заступаюць на працу ў школы цэнтральнага рэгіёна. А выдатнікі адукацыі атрымалі свае ўзнагароды.

Удзельнікі канферэнцыі педагагічных работнікаў могуць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі, прыняць удзел у майстар-класах, убачыць спаборніцтвы робатаў і работу беспілотнікаў.