Актуальнае інтэрв'ю з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам

3 ноября 2014

Беларусь і Францыя нагандлявалі летась амаль на шэсцьсот мільёнаў долараў. Прычым доля нашага экспарту расце, і ў Беларусі разлічваюць працягнуць гэтую тэндэнцыю. Гэтай восенню ў Парыж едзе шмат беларускіх бізнес-дэлегацый. У пачатку кастрычніка - візіт віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча, які запомніўся дамоўленасцю наладзіць у нашай краіне аўтамабільную вытворчасць вядомых французскіх марак. А ў сярэдзіне месяца ў Парыжы - вялікая прэзентацыя беларускіх інвестыцыйных магчымасцяў. Але што менавіта злучае нас сёння? Чаму Беларусь часта не выкарыстоўвае бонусы Еўразійскага саюза? Сёння ўвечар глядзіце Актуальнае інтэрв'ю з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам.