Акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі" аб'яднала актывістаў на тэрыторыі прыхода ў гонар Усіх Святых

14 мая 2022

"Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера". У рамках міжканфесійнай дабрачыннай акцыі валанцёры руху БРСМ "Добрае сэрца" і Акадэміі МУС добраўпарадкавалі тэрыторыю Дома міласэрнасці прыхода ў гонар Усіх Святых. Фронт работ вызначылі ад падразання кустоў, падвязкі маладых дрэў у садзе да зачысткі і афарбоўкі свяцілень, урн, лавак, а таксама розныя працы з тратуарнай пліткай. 

На тэрыторыі Дома міласэрнасці прыхода ў гонар Усіх Святых валанцёры будуць працаваць і сёння. У цэлым жа акцыя праходзіць ва ўсіх раёнах сталіцы.