Акцыя "Адновім лясы разам!": беларусаў заклікаюць падтрымаць экаініцыятыву і далучыцца да пасадкі дрэў

19 октября 2023

Аднавіць лясныя масівы пасля наступстваў, якія пакінула непагадзь. Беларусаў заклікаюць далучыцца да зялёнай ініцыятывы. Сёлета акцыя пройдзе па ўсёй краіне ў найбліжэйшую суботу, 21 кастрычніка. За высадку дрэў па традыцыі возьмецца вялікі калектыў Міністэрства лясной гаспадаркі, прадстаўнікі іншых арганізацый і ведамстваў, а таксама экаактывісты і валанцёры. Так, летась каманды добраахвотнікаў высадзілі звыш 6 з паловай мільёнаў дрэў. 

Каб стаць удзельнікам акцыі "Адновім лясы разам!" і падтрымаць экаініцыятыву, дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас.