Акцыя "Увага, дзеці!" стартавала ў Беларусі - вадзіцелі абавязаныя ўключаць блізкае святло нават у светлы час сутак

26 мая 2022
У Мінску пачалася акцыя "Увага дзеці!". Напярэдадні летніх канікул вадзіцелям, а таксама аматарам экатранспарту ДАІ нагадваюць аб тым, што зусім хутка на дарогах з'явіцца яшчэ больш непаўналетніх пешаходаў. Для таго, каб пазначыць свой транспартны сродак, да 5 чэрвеня ўсе аўтамабілісты абавязаны перасоўвацца толькі з уключаным блізкім святлом фар, у тым ліку і днём.

ДАІ Мінска ў рамках акцыі праводзіць для школьнікаў і нясумныя ўрокі дарожнай граматы ў фармаце інтэрактыўных спектакляў. Перад летнім адпачынкам юныя пешаходы ўспамінаюць аб тым, як бяспечна перамяшчацца ў горадзе пяшком і на двухколавым транспарце.