Акцыя "Стань лепшым - зрабі горад чысцейшым!" стартавала сёння ў Мінску

28 марта 2015

Вясеннія суботы – час для экалагічных спраў. Акцыя Саюза моладзі "Стань лепшым - зрабі горад чысцейшым!" стартавала сёння ў Мінску і прымеркавана яна да 70-годдзя Вялікай Перамогі. У дзевяці раёнах сталіцы жыхары, школьнікі, студэнты і ветэраны выйшлі ў паркі прыбраць сухое лісце і вывезці бытавое смецце. У парку Перамогі пасля плённай працы ўдзельнікаў чакала палявая кухня. Можна было сагрэцца гарбатай і падсілкавацца кашай.

Мерапрыемствы па добраўпарадкаванні Мінска працягнуцца да сярэдзіны красавіка. У наступную суботу актывісты зноў збяруцца разам і прывядуць у парадак новыя тэрыторыі.