Акцыя Партфель першакласніка стартавала сёння ў сталіцы

23 июля 2013
Школьнікі з мінскіх шматдзетных сем'яў атрымаюць падарункі да першага верасня. Акрамя таго, да новага навучальнага года для шматдзетных сем'яў прадугледжана матэрыяльная дапамога.

Дзе і як яе атрымаць - ведае Аляксей Кандраценка.

Акцыя Партфель першакласніка - дабрачынная. Любы пакупнік можа набыць школьныя прылады і пакінуць іх валанцёрам. Яны абавязкова перададуць іх першакласнікам са шматдзетных сем'яў напярэдадні 1 верасня.

Для таго, каб сабраць дзіця ў школу, бацькам трэба выкласці ад аднаго да 4 мільёнаў рублёў. Любая дапамога тут заўсёды дарэчы.

Да акцыі Партфель першакласніка далучалася ўся сталіца. Гарадскія ўлады паклапаціліся і пра тое, каб сем'і з трыма і больш дзецьмі атрымалі аднаразовую сацыяльную дапамогу да навучальнага года. Там спатрэбіцца паказаць даведку аб складзе сям'і.

Паспець падаць заяву на матэрыяльную дапамогу трэба ў найбліжэйшы час. Выплаты праводзяць з 1 жніўня да 1 верасня.