Акцыя "Нашы дзеці" працягвае падарожжа па краіне

28 декабря 2018

Самая добрая і чароўная акцыя "Нашы дзеці" працягвае падарожжа па краіне. Падарункі атрымалі выхаванцы Бабруйскага дзіцячага дома, якія засталіся без апекі бацькоў. Самакаты, веласіпеды, бытавая тэхніка - пральныя машыны, халадзільнік, развівальныя канструктары ўручаныя ад шэфаў: прафсаюзаў, прадпрыемстваў горада, воінскіх часцей, ваеннай камендатуры, Дэпартамента аховы і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Адразу пасля ранішніка частка выхаванцаў дзіцячага дома адправілася на канікулы ў патранажныя і прыёмныя сем'і. Там дзеці і сустрэнуць Новы год.