Акцыя "Матуліны пірагі" завітала да ваеннаслужачых інжынернай брыгады ў Соснах

23 февраля 2024

Да 23 лютага Беларускі саюз жанчын падрыхтаваў, бадай, самы душэўны праект "Матуліны пірагі" з водарам свежай выпечкі і цеплынёй сямейнага ачага. Прадстаўніцы гарадскога актыву завіталі да ваеннаслужачых інжынернай брыгады ў пасёлку Сосны Заводскага раёна сталіцы. Да святочнага стала - каравай па асаблівым рэцэпце - пачастункі атрымалі больш за 150 маладых людзей, якія знаходзяцца на тэрміновай службе.

Цёплая і душэўная акцыя - праект Саюза жанчын з трохгадовай гісторыяй. Прыгожая палова атуляе ўвагай і матчыным клопатам абаронцаў Айчыны ў воінскіх часцях па ўсёй краіне.