Акцыя «Бяспечныя канікулы» прайшла ў Ленінскім раёне сталіцы

7 июня 2016

Прымерыць касцюм ратавальніка і ўбачыць, як працуе спецтэхніка супрацоўнікаў МНС. Акцыя «Бяспечныя канікулы» прайшла сёння ў Ленінскім раёне сталіцы. На школьным стадыёне сабралі 350 вучняў малодшых класаў. З майстар-класамі перад імі выступілі супрацоўнікі МНС. А прадстаўнікі Чырвонага Крыжа навучылі школьнікаў правільна забінтоўваць парэзы і накладваць шыны ў выпадку пераломаў. Акцыя «Бяспечныя канікулы» працягнецца да канца летняга адпачынку і пройдзе ў розных школах сталіцы.