Акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей"

5 июля 2016

Кранальная акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" перабралася ў сталіцу з рэгіёнаў. Сёння ў Мінску ўшаноўвалі жанчын, якія адчулі радасць мацярынства ў Дзень Незалежнасці. Павіншаваць шчаслівых жанчын і іх немаўлят дэпутаты, прадстаўнікі мясцовай улады, спартсмены прыходзяць у радзільныя дамы ўжо сёмы год запар. У гэты Дзень рэспублікі ў 6-ай клінічнай бальніцы нарадзіліся чацвёра немаўлят - пароўну хлопчыкаў і дзяўчынак. Хтосьці толькі прывыкае да статусу бацькоў, а хтосьці вярнуўся ў гэты ж радзільны дом трэці раз.

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Беларусь заслужыла гэта права быць 25-й краінай у рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей з 179 дзяржаў свету. І першай з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удумайцеся толькі - 2 % валавога ўнутранага прадукту ў 2015 году - гэта тыя сродкі, якія выдаткавала краіна на выплаты дапамог сем'ям. Такіх дапамог больш за 10".

Толькі ў радзільным доме 6-ай клінічнай бальніцы летась нарадзіліся 6 тысяч немаўлят.