Актыўнаму адпачынку мароз - не перашкода: цюбінгі, канькі, лыжы і снаўборд

16 января 2021
Самыя моцныя маразы гэтай зімы не палохаюць мінчан. А насупраць - даюць магчымасць акунуцца адначасова і ў дзяцінства, скаціўшыся на цюбінгу або на санках па гладкім схіле, або ўстаць на лыжы ці снаўборд. Прычым для такіх экстрэмальных відаў спорту не абавязкова пакідаць сталіцу, бо ў гарналыжным комплексе "Сонечная даліна" ў мікрараёне Курасоўшчына ўжо хутка запрацуюць яшчэ некалькі схілаў для занятку гэтымі відамі спорту. Наша здымачная група на працягу дня асабіста зафіксавала актыўнасці, якія папулярныя ў гараджан. 
Расказвае Андрэй Казлоў.